Міністр замежных спраў Літвы нагадаў Аляксандру Лукашэнку пра Міжнародны крымінальны суд у Гаазе. Габрыэлюс Ландсбергіс пракаментаваў сённяшнюю хвалю "зачысткі" грамадзянскай супольнасці ў Беларусі: дзясяткі ператрусаў і затрыманняў па ўсёй краіне.
"Беларусь сёння ператвараецца ў таталітарную дзяржаву, — піша Ландсбергіс у Twitter. — Напады на грамадзянскую супольнасць ствараюць чорную дзірку ў дэмакратыі і правах чалавека на еўрапейскім кантыненце. Наш абавязак — дапамагчы тым, хто падвяргаецца нападкам, каб у адзін цудоўны дзень Беларусь вызвалілася ад дыктатара, адзінае месца якога — у Гаазе".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут