Міністр унутраных спраў агучыў сваю пазіцыю па Курапатах

07/06/2018 - 08:46

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч агучыў сваю пазіцыю па Курапатах. Апошнім часам там адбываюцца пратэсты супраць адкрыцця рэстарана. У сераду былі спробы ўсталяваць намёты, якія забірала міліцыя. Затрымлівалі журналістку Кацярыну Андрэеву.

Адказваючы на пытанні карэспандэнта Еўрарадыё, Шуневіч сказаў: "Ёсць рашэнне улады аб выдзяленні зямлі, ёсць рашэнне аб будаўніцтве. Мы будзем рэагаваць толькі на парушэнне грамадскага парадку, не займаючы ніводнага з бакоў. Калі будзе парушэнне грамадскага парадку, то [вінаватыя] будуць прыцягнуты да адказнасці. Мы не будзем буферам паміж двума бакамі".

Курапаты — урочышча пад Мінскам, дзе створаны народны мемарыял. Там у савецкія часы былі расстраляныя дзясяткі тысяч чалавек, ахвяраў рэпрэсій.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі