24 студзеня міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч дазволіў трансляцыю ў Беларусі ўкраінскага тэлеканала UA.TV, а таксама казахстанскіх — КazakhTV і Хабар 24. Ён падпісаў адпаведны загад, інфармуе ў Twitter прэс-служба Мінінфарма.
У аўторак пасол Украіны Ігар Кізім сказаў у каментары Еўрарадыё, што вяшчанне тэлеканала пачнецца днямі. Паводле яго слоў, пытанне з запускам украінскага тэлеканала зацягнулася ў сувязі са зменай аператара.
Гісторыя з украінскім тэлеканалам працягвалася са снежня 2014 года. Спачатку Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка дамовіліся ў Кіеве аб стварэнні агульнага беларуска-ўкраінскага тэлеканала (гл. на відэа). Пасля ўжо гаворка пайшла пра трансляцыю ў нашай краіне нейкага існуючага ўкраінскага канала. Канчатковае рашэнне наконт гэтага праекту Лукашэнка і Парашэнка прынялі падчас сустрэчы восенню 2018-га ў Гомелі. Па словах Кізіма, украінскі тэлеканал мусіць з'явіцца ў беларускіх кабельных сетках.
Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 24.01: