Міністр гандлю абяцае, што рэзкага росту коштаў у Беларусі не будзе

14/02/2016 - 18:45

Рэзкага росту коштаў у Беларусі чакаць не варта. Пра гэта ў праграме "Галоўны эфір" тэлеканала "Беларусь 1" заявіў міністр гандлю Уладзімір Калтовіч.

Ён нагадаў, што ў нашай краіне доўга ішлі да лібералізацыі коштаўтварэння. Са студзеня 2016 года кошты ў Беларусі не рэгулююцца дзяржавай.
 
Калтовіч адзначыў, што цяпер застаецца толькі адзін механізм для рэгулявання коштаў — мараторый на асобныя групы тавараў тэрмінам да 90 дзён. "Гэтыя рашэнні будуць прымацца на аснове маніторынгу, аналізу сітуацыі. Яны прымаюцца на ўзроўні пастановы Савета міністраў", — паведаміў міністр.

За студзень 2016-га, адзначыў чыноўнік, кошты на прамысловыя і харчовыя тавары выраслі нязначна.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі