Міністр аховы здароўя пахваліўся беларускай вакцынай "Спутник Лайт"

18/04/2022 - 11:10

Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч на нарадзе 18 красавіка прадэманстраваў Аляксандру Лукашэнку вакцыну "Спутник Лайт" беларускай вытворчасці, паведамляе прэс-служба міністэрства.

Па словах Піневіча, на РУП "Белмедпрэпараты" выкананы чарговы этап сумеснага беларуска-расійскага праекта па выпуску антыкавіднай вакцыны па поўным цыкле.

Валідацыйная прамысловая серыя вакцыны была выпушчаная 14 красавіка. На наступны дзень яе адправілі на кантроль якасці ў Расію — у цэнтр імя Гамалеі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі