Міністр адукацыі заявіў, што навучанне ў ВНУ пакуль не падаражэе

18/03/2021 - 10:53

18 сакавіка міністр адукацыі Ігар Карпенка заявіў, што навучанне ў дзяржаўных ВНУ Беларусі пакуль не падаражэе. Днямі пачалі з'яўляцца паведамленні пра планы асобных універсітэтаў падняць плату за вучобу. Там спасылаліся на павелічэнне выдаткаў на аплату працы, на камунальныя плацяжы і г. д.

"Сапраўды, пытанне павышэння кошту навучання для студэнтаў-платнікаў абмяркоўвалася на нарадзе рэктараў, цытуе словы Карпенкі прэс-служба Мінадукацыі. — Разам з тым Міністэрствам адукацыі вывучаны магчымасці ўстаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі па кампенсацыі дадатковых выдаткаў... і прынята рашэнне не павышаць устаноўленую аплату за навучанне".

Сродкі на тое ж павышэнне заробкаў установы адукацыі будуць знаходзіць "за кошт аптымізацыі іншых выдаткаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі