Міністр адукацыі хоча зрабіць Беларусь пляцоўкай для папулярызацыі рускай мовы

11/03/2026 - 16:10

Андрэй Іванец

Беларусь гатовая стаць адной з ключавых пляцовак для міжнародных мерапрыемстваў па папулярызацыі рускай мовы. Пра гэта заявіў міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец на першай міністэрскай канферэнцыі Міжнароднай арганізацыі па рускай мове ў Маскве. У сустрэчы ўдзельнічаюць таксама прадстаўнікі Расіі, Кыргызстана, Таджыкістана і Узбекістана.

Паводле Іванца, руская мова з'яўляецца культурным кодам адзінай агульнай гістарычнай і культурнай прасторы.

"Беларусь у асобе Міністэрства адукацыі і іншых міністэрстваў цалкам гатовая не толькі падтрымліваць і ўдзельнічаць ва ўсіх ініцыятывах, якія будуць вылучацца на палях Міжнароднай арганізацыі па рускай мове, але і ўносіць свае ініцыятывы. Нам ёсць чым падзяліцца, ёсць што прапанаваць, таму вельмі хацелася б, каб і Беларусь стала пляцоўкай да правядзення знакавых, важных мерапрыемстваў, якія будуць накіраваны на папулярызацыю і пашырэнне выкарыстання рускай мовы", — цытуе яго словы прэс-служба Міністэрства адукацыі.

Ён нагадаў, што руская мова з'яўляецца адной з дзяржаўных у Беларусі.

Варта адзначыць, што пра развіццё рускай мовы ўлады дбаюць значна больш, чым пра развіццё беларускай. Так, міністр інфармацыі Марат Маркаў заявіў, што не бачыць сэнсу павялічваць аб'ём беларускага тэлевяшчання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі