Міністр абароны Польшчы: усіх мігрантаў, якія прарваліся праз мяжу, затрымалі

10/11/2021 - 07:12

Усе мігранты, якія прарваліся ўначы праз мяжу, былі затрыманыя. Пра гэта заявіў міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак.

"Гэта не была спакойная ноч, было шмат спробаў прарваць польскую мяжу, з дакладаў камандзіраў польскага войска і з таго, што мы можам даведацца з паведамленняў Памежнай службы, усе тыя, хто прарваўся, былі затрыманыя", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Мінабароны.

Акрамя таго, Блашчак заявіў, што мяжу ахоўваюць ужо 15 тысяч польскіх вайскоўцаў і гэтая лічба можа быць павялічаная. Раней паведалялася пра 12 тысяч польскіх вайскоўцаў, прыцягнутых да аховы мяжы з Беларуссю.

Як распавядала Еўрарадыё, уначы на 10 лістапада дзве вялікія групы мігрантаў узялі штурмам агароджу на мяжы і прарваліся на польскую тэрыторыю. Туды трапілі некалькі дзясяткаў чалавек. Частку мігрантаў палякі адцяснілі зноў на мяжу, астатніх шукалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі