Мінінфармацыі зачыніла адзін з сайтаў за экстрэмізм

14/09/2016 - 18:04

Міністэрства інфармацыі Беларусі зачыніла доступ да сайта, які змяшчаў экстрэмісцкія матэрыялы. Адзначаецца, што гэта было зроблена на падставе судовага рашэння.

"На падставе рашэння суда Цэнтральнага раёна г. Мінска, які набыў законную моц 13 верасня 2016 года, аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі і кіруючыся Законам Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі" Міністэрства інфармацыі 13 верасня 2016 года прынятае рашэнне аб абмежаванні доступу да інфармацыйнага рэсурсу ў сетцы Інтэрнэт, з дапамогай якога распаўсюджвалася інфармацыйная прадукцыя, якая змяшчае прыкметы праявы экстрэмізму", — паведамляецца на сайце ведамства.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі