У Польшчы аб'яўлена баявая гатоўнасць, паведаміў у сваім Twitter кіраўнік Мінабароны краіны Марыюш Блашчак.
Паводле яго слоў, зараз на мяжы дзяжураць больш за 12 тысяч польскіх салдат, якія гатовыя абараняць польскую мяжу.
Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак адбудзецца паседжанне антыкрызіснага штаба ўпраўлення Польшчы з удзелам прэм'ер-міністра краіны Матэвуша Маравецкага. Паседжанне будзе прысвечана сітуацыі на польска-беларускай мяжы, дзе з боку Беларусі раніцай у панядзелак з'явілася некалькі соцен нелегалаў-мігрантаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут