Міні-сметнікі ў Беларусі плануецца закрыць ў бліжэйшыя два-тры гады

19/11/2018 - 12:58

У бліжэйшыя два-тры гады ў Беларусі плануецца закрыць міні-палігоны для цвёрдых камунальных адкідаў. Пра гэта заявіў намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Корбут, перадае БЕЛТА.

Чыноўнік паведаміў, што за апошнія пяць гадоў колькасць такіх міні-сметнікаў у краіне зменшылася з 10 тысяч Да 1 тысячы. Напрыклад, няма міні-сметнікаў у прыбярэжнай паласе і на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях. "Мы мяркуем, і ёсць дамоўленасць з Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі, што ў бліжэйшыя два-тры гады будуць зачыненыя ўсе міні-палігоны, бо яны не адпавядаюць экалагічным патрабаванням", — дадаў Корбут.

Па яго словах, Міністэрства ЖКГ цяпер распрацоўвае план будаўніцтва новых палігонаў. Яны будуць адпавядаць міжнародным экалагічным патрабаванням, якія выстаўляюцца да такіх аб'ектаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі