Мінгарсуд адмяніў прысуд Вячаславу Сіўчыку за апазіцыйную акцыю

24/11/2015 - 15:48

24 лістапада Мінскі гарадскі суд разглядаў скаргу лідара руху "Разам" Вячаслава Сіўчыка на пастанову Цэнтральнага раёна сталіцы. Мінгарсуд стаў на бок апазіцыянера і адмяніў прысуд ніжэйшай інстанцыі, перадае БелаПАН.

28 кастрычнік Сіўчыка аштрафавалі на 9 мільёнаў рублёў (50 базавых велічыняў) за ўдзел у несанкцыяваным "шэсці нацыянальнага сцяга", якое прайшло ў цэнтры Мінска 10 кастрычніка. Суд Цэнтральнага раёна прызнаў яго вінаватым у парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства.

Пры разглядзе касацыі Сіўчыка ў судзе не было, але прысутнічаў яго адвакат. Апазіцыянер кажа, што рашэнне адмянілі з-за працэдурных парушэнняў. У прыватнасці, Сіўчыку не паведамілі аб разглядзе яго справы ў судзе Цэнтральнага раёна.

Прысуды Сіўчыку за вулічныя акцыі адмяняюць ужо другі раз. Так, 3 лістапада Мінгарсуд адмяніў рашэнне суддзі Вікторыі Шабуні ад 9 кастрычніка, якая аштрафавала Сіўчыка на 10,8 млн рублёў 60 базавых велічыняў).

Абедзве справы Мінгарсуд вярнуў у суд Цэнтральнага раёна на разгляд іншым суддзёй. Сам Сіўчык, аднак, лічыць, што сутнасці справы гэта не мяняе і судзіць яго няма за што.

Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі