Мінгандлю прыпыніла працу 30 крамаў сеткі "MART INN"

02/12/2015 - 12:47

Міністэрства гандлю Беларусі прыпыніла працу 30 крамаў сеткі "MART INN". Адзначаецца, што былі выяўленыя сістэматычныя парушэнні парадку разлікаў з пастаўшчыкамі мяса, малака, хлебапрадуктаў. На дату праверкі пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць склала звыш 70 млрд рублёў (больш за 20 млрд з гэтай сумы — за атрыманыя мяса, малако, хлебапрадуктаў). Таксама была зафіксаваная рэалізацыя пратэрмінаванай прадукцыі (да 25 найменняў — сыры, мясныя і каўбасныя вырабы, куры, піва), не выконваліся асартыментныя пералікі.

Прэс-служба Мінгандлю адзначае, што праца крамаў прыпыненая з 16 снежня 2015-га на тэрмін да 90 дзён.

Дарэчы, сёлета па матэрыялах праверак Мінгандлю уладальнік сеткі "MART INN" 4 разы прыцягваўся судамі да адміністрацыйнай адказнасці. Сума штрафаў склала больш за 120 млн рублёў. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягвалі 10 службовых асобаў.

Фота: Fotolia, БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі