Мінгандлю дазволіла працягнуць працу крамам сеткі MART INN

15/12/2015 - 15:40

Міністэрства гандлю Беларусі дазволіла працягнуць працу крамам сеткі MART INN. Адпаведны дакумент атрымала замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю "Март Ін Фуд", паведамляе БЕЛТА. Таму крамы працягваюць працаваць.

Як паведамляла Еўрарадыё, у пачатку снежня Міністэрства гандлю Беларусі заявіла пра выяўленыя ў сетцы MART INN сістэматычныя парушэнні парадку разлікаў з пастаўшчыкамі мяса, малака, хлебапрадуктаў, а таксама факты рэалізацыі пратэрмінаванай прадукцыі, невыкананне асартыментных пералікаў. У выніку, было вырашана з 16 снежня на 90 дзён прыпыніць працу 30 крамаў MART INN (гл. відэа). Аднак, як можна меркаваць, усе парушэнні былі выпраўленыя, таму Мінгандлю і адмяніла ранейшае рашэнне.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі