Мінэнерга патлумачыла, што дапамагло адмовіцца ад імпарту расійскай энергіі

21/12/2017 - 10:49

Беларусь змагла адмовіцца ад імпарту электраэнергіі дзякуючы мадэрнізацыі ўласнай энергасістэмы. Пра гэта заявіў першы намеснік міністра энергетыкі Віктар Каранкевіч на прэс-канферэнцыі 21 снежня, перадае БЕЛТА.

Па словах чыноўніка, сёння Беларусі больш выгадна выпрацоўваць і спажываць ўласную электраэнергію, чым купляць расійскую.

Генеральны дырэктар ДВА "Белэнерга" Яўген Воранаў падкрэсліў, што нечаканасці або сенсацыі ў адмове ад імпарту электраэнергіі няма. Ён дадаў, што беларускі бок загадзя паведаміў пра сваё рашэнне расійскай кампаніі "Інтэр РАО". "Калі б нам было нявыгадна, мы б зноў набывалі нейкую частку электраэнергіі і спакойна дамаўляліся. Цяпер мы не плануем імпарт, у тым ліку падчас рамонтнай кампаніі", — падкрэсліў Воранаў.

Беларусь вырашыла з 2018 года цалкам адмовіцца ад імпарту электраэнергіі. Міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык паведаміў, што гэтае рашэнне мае эканамічны характар. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі