Мінэканомікі заявіла, што падаражання праезду на чыгунцы не будзе

14/05/2016 - 13:23

Міністэрства эканомікі Беларусі заявіла, што падаражання праезду на чыгунцы не будзе. Нядаўняя пастанова (№ 16 ад 6 красавіка 2016 года), якая была апублікаваная ў суботу на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, не мяняе канчатковай цаны перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам на гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях.

Як інфармуе БЕЛТА, пастанова Мінэканомікі не прывядзе да павышэння дзеючых тарыфаў на праезд. Чыноўнікі патлумачылі, што ўзровень дзеючых тарыфаў на перавозкі пасажыраў на лініях, якія з 1 сакавіка 2016-га абкладаюцца ПДВ, застаўся ранейшым. На лініях, якія абкладаліся падаткам ПДВ і раней, тарыфы механічна павялічаны на суму ПДВ (20%).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі