Мінчуку, які агаліўся перад танкамі на рэпетыцыі параду, далі 2 гады турмы

01/09/2017 - 13:54

Цэнтральны раённы суд Мінска на 2 гады калоніі агульнага рэжыму Паўла Труханава, які 24 чэрвеня падчас рэпетыцыі параду агаліўся перад калонай вайсковай тэхнікі. Пра гэта паведамляе Радыё "Свабода"

Як распавядала Еўрарадыё, здарэнне адбылося ўвечары 24 чэрвеня на вуліцы Арлоўскай. Нецвярозы мужчына выскачыў на праезную частку і зняў нагавіцы перад калонай танкаў. Калі міліцыянт паспрабаваў затрымаць яго, мужчына стукнуў праваахоўніка. Здарэнне зняў на відэа выпадковы назіральнік і выклаў у інтэрнэт.

33-гадовага Труханава затрымалі ў той самы дзень. Да суда ён знаходзіўся пад вартай. Яго абвінавацілі ў хуліганстве і гвалце ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.

На судзе мужчына цалкам прызнаў сваю віну, хаця і дадў, што падзеі таго вечара памятае кепска, бо быў п'яны. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі