Мінчукі прыйшлі на бясплатны канцэрт "Хора Турэцкага" (фота)

15/07/2019 - 19:52

Увечары 15 ліпеня некалькі соцень мінчукоў прыйшлі на плошчу каля Палаца спорту. Тут праходзіць вялікі святочны канцэрт, на якім бясплатна выступаюць вядомы "Хор Турэцкага" і жаночы арт-гурт SOPRANO. 

Канцэрт прымеркаваны да адкрыцця "Сбербанкіяды" — унутрыкарпаратыўнага спартовага турніру расійскага "Сбербанка". У ім прымаюць удзел прадстаўнікі 83 суб'ектаў Расійскай Федэрацыі, а таксама 22 іншых краінаў, дзе дзейнічае гэты расійскі банк. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі