Тут, на вуліцы Цікоцкага, была алея / фота з сацсетак
Мінчукі скардзяцца на высяканне дрэваў на вуліцы Цікоцкага. Фатаздымак з подпісам "Тыповая мінская алея ў 2026 годзе" з'явіўся ў сацыяльных сетках. Таксама людзі пісалі скаргі ў Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Спецыялісты Мінпрыроды кажуць, што там вядзецца рэканструкцыя будынка пад Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Першамайскага раёна. Яны вывучылі праектную дакументацыю ды іншыя неабходныя дакументы. Таксама абследавалі тэрыторыю будаўніцтва з прыцягненнем прадстаўнікоў Зелянбуда Першамайскага раёна, заказчыка і падраднай арганізацыі.
Парушэнняў на ўчастку эксперты ад Мінпрыроды не пабачылі: "Распрацаваны праект прайшоў экспертызу, падчас правядзення якой праверана абгрунтаванасць прынятых праектных рашэнняў па абыходжанні з аб'ектамі расліннага свету. Выдаленне дрэў вядзецца на падставе зацверджанай праектнай дакументацыі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут