Мінчука аштрафавалі за абразу кантралёра, зафіксаваную відэарэгістратарам

28/09/2016 - 15:59

За агрэсіўныя паводзіны супраць кантралёраў мінчук будзе вымушаны заплаціць штраф — 420 рублёў (20 базавых велічыняў). Так яго пакаралі за абразу службовай асобы пры выкананні абавязкаў.

Як піша onliner.by, кантралёр размаўляла з безбілетніцай на прыпынку, калі ў іх гутарку ўмяшаўся мужчына. Ён дазволіў дзяўчыне сысці, а кантралёраў стаў абражаць, вызвацца нецэнзурна і паказваць абразлівыя жэсты ў аб'ектыў відэарэгістратара кантралёра. Пасля гэтага мужчына беспакарана сышоў.

Як паведамляецца, неўзабаве ён нават пахваліўся ў сацсетках, быццам абараніў дзяўчыну ад кантралёраў. Гэты допіс трапіўся на вочы адной з кантралёрак. Жанчына супаставіла фота ў інтэрнэце і на запісе відэарэгістратараў і звярнулася з заявай у міліцыю. У выніку парушальнік парадку быў аштрафаваны.

Дарэчы, відэарэгістратарамі мінкіх кантралёраў узброілі не так даўно. Аўдыявідэазапісы захоўваюцца ў камп'ютарнай базе 30 дзён.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі