Мінчук скраў аўто праз тры гадзіны пасля суда за такое самае злачынства

16/10/2018 - 14:51

Мінчук атрымаў 4 гады “хіміі” за выкраданне аўто — і праз тры гадзіны пасля суда зноў скраў чужую машыну. Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, пасля абвяшчэння прысуду ён увёў аўтамабіль “Пасат” на вуліцы Матусевіча і схаваў яго ў лесе каля Старых Дарог.

На наступны дзень ён скраў яшчэ адну машыну і такой самай маркі з вуліцы Шаранговіча. Гэтым разам ён пакінуў машыну ў дварах на вуліцы Вышалескага. Яшчэ праз некалькі дзён ён увёў “Фальксваген Транспортэр” з вуліцы Адзінцова і запаркаваў машыну ў Дзяржынску ля рынку.

Затым злодзей спрабаваў перагнаць машыны ў Расію і на адной з іх даехаў да мяжы. Там, стоячы ў чарзе, стаў распытваць, як праехаць да Смаленска. Адзін з суседзяў па чарзе сказаў яму, што памежнікі робяць пільны дагляд. Зламыснік спалохаўся і вырашыў не выязджаць за мяжу. Пазней яго затрымалі, а ўсе скрадзеныя аўто вярнулі гаспадарам у тэхнічна спраўным стане.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі