Мінчанін двойчы падмяняў новыя працэсары на старыя ў пункце выдачы маркетплэйса

30/08/2026 - 16:36

Дастаўка

Мінчанін двойчы падмяняў новыя працэсары на старыя ў пункце выдачы маркетплэйса. У чэрвені хлопец замовіў на маркетплэйсе працэсар за 835,86 рубля з аплатай пры атрыманні. У пункце выдачы ён адкрыў скрынку, незаўважна замяніў новы працэсар на стары, які прынёс з сабой, а затым адмовіўся ад пакупкі і вярнуў скрынку супрацоўніку.

Праз месяц малады чалавек паўтарыў тую ж схему. На гэты раз ён замовіў працэсар за 667,60 рубля з акаўнта прыяцеля. Пазней скрадзеныя працэсары ён абмяняў на ноўтбук. Падмену выявілі, пасля чаго на мінчаніна завялі крымінальную справу.

19-гадовы хлопец раней ужо быў судзімы за хуліганства і крадзеж. Ён прызнаў віну, але нанесеную шкоду не кампенсаваў. Справу накіравалі ў суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі