Хаця сёлета абітурыент зможа здаваць чатыры цэнтралізаваныя тэсты, але ЦТ па дзвюх замежных мовах здаць не атрымаецца. Пра гэта заявіў начальнік упраўлення вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі.
Рэч у тым, што ўсе замежныя мовы лічацца адным прадметам, таму ЦТ па іх ладзяцца ў адзін дзень. Адпаведна, абітурыенту давядзецца самому вырашыць, якую з замежных моў ён ведае лепш. А вось тэсты па рускай і беларускай мовах ладзяцца ў розныя дні, таму абітурыенты змогуць здаваць і іх.
Па словах Каспяровіча, прыёмная кампанія 2017 года ў асноўным не будзе сур'ёзна адрознівацца ад папярэдніх гадоў.
Як паведамлялася раней, сёлета ўнесеныя змены ў правілы прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. Абітурыенты атрымаюць здаваць цэнтралізаванае тэставанне па чатырох навучальных прадметах, тэрмін дзеяння сертыфікатаў ЦТ пашыраны да двух гадоў, колькасць рэзервовых дзён ЦТ павялічаная да трох.