17 лютага Мінабароны Вялікабрытаніі апублікавала магчымыя накірункі атакі Расіі на Украіну. У тым ліку і з Беларусі — на Кіеў. Ведамства спасылаецца на "абноўленую інфармацыю разведкі". У Лондане не бачаць "ніякіх доказаў таго, што расійскія войскі выводзяцца з памежных з Украінай раёнаў". Ваенная прысутнасць РФ каля Украіны ацэньваюць як "значную", і яна дазваляе ў любы момант "ажыццявіць уварванне" на ўкраінскую тэрыторыю.
У чацвер прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што Расія можа напасці на Украіну ў бліжэйшыя некалькі дзён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут