Мінабароны: расійскія войскі пакінулі Беларусь пасля вучэнняў "Захад-2021"

29/09/2021 - 09:52
Ваенныя Расіі і Беларусі на вучэннях / discover24.ru​

Вайсковы кантынгент РФ пакінуў тэрыторыю Беларусі пасля вучэнняў "Захад-2021", паведамляе Мінабароны.

Па дадзеных ведамства, у сераду апошні эшалон з вайскоўцамі і тэхнікай Расіі перасёк дзяржаўную мяжу Беларусі. Расійскі вайсковы кантынгент ад'ехаў да месцаў дыслакацыі ў сваёй краіне.

Вучэнні "Захад-2021" праходзілі 10-15 верасня ў Расіі і Беларусі. Акрамя вялікай колькасці ваеннай тэхнікі, у вучэннях было задзейнічана каля 200 тысяч вайскоўцаў. Пры гэтым на тэрыторыі Беларусі падчас вучэнняў знаходзілася каля 2,5 тысяч расійскіх вайскоўцаў.

Вайскоўцы пасля заканчэння вучэнняў / t.me/mod mil by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі