Мінабароны Польшчы заяўляе, што мігранты падчас сённяшняй атакі былі ўзброеныя святлошумавымі гранатамі. У ведамстве кажуць, што яны атрымалі іх ад беларускіх службаў.
15 лістапада на пераходзе Брузгі-Кузніца мігранты з беларускага боку пачалі кідаць камяні ў бок польскіх вайскоўцаў і паспрабавалі прарвацца на тэрыторыю Польшчы. У адказ палякі выкарысталі вадамёт і слезацечны газ. Таксама хтосьці выкарыстаў святлошумавыя гранаты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут