Мінабароны: беларускія вайскоўцы прыбылі ў Казахстан

07/01/2022 - 12:01

Беларускія вайскоўцы, якія дзейнічаюць у складзе міратворчых сіл АДКБ, прыбылі ў Казахстан і прыступілі да выканання пастаўленых задач. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Раней паведамлялася, быццам у Казахстан адправілася адна рота віцебскіх дэсантнікаў. Адпраўку беларускіх войскаў у Казахстан асудзілі прадстаўнікі апазіцыі. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яны адправіліся, каб дапамагчы казахам "спыніць братазабойчую вайну". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі