ДАІ правярае кіроўцу Infiniti, які "парваў "Онлайнер" ролікам пра парушэнні ПДР

23/01/2019 - 08:54

ДАІ Цэнтральнага раёна Мінска праводзіць праверку па факце злосных парушэнняў ПДР, дапушчаным кіроўцам чорнай Infiniti FX. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкаму, дадаўшы, што афіцыйны каментар неўзабаве з'явіцца на сайце ведамства.

Увагу сілавікоў дзёрзкі кіроўца прыцягнуў, публікуючы ў Instagram-акаўнце @_l.i.7_ відэа з парушэннямі правілаў дарожнага руху. Журналісты сайта "Трыбуна" даведаліся, што акаўнт належыць 19-гадоваму футбалісту Ільі Лухвічу.

На апублікаваных ім відэа — шматлікія парушэнні ПДР: аб'езд корка па тратуары, і нядбайны абгон па сустрэчцы, праезд па "зялёнцы" і г.д. Свае ролікі аўтар суправаджае дзёрзкімі каментарамі, называючы іншых кіроўцаў "аутыстамі" і "даунамі". А на адным з ролікаў хлопец, седзячы за рулём, трымае ў руках прадмет, падобны да пісталета.

Відэа, дзе чорная Infinini аб'язджае па тратуары корак на Другім кальцы ў Мінску, Ілля Лухвіч ужо паспеў аб'явіць мантажом. Апошняя stories на яго старонцы апублікаваная апоўдні 22 студзеня, а на інтэрнэт-форумах з'явілася інфармацыя, што хлопец затрыманы.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда"

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі