Мікрааўтобус у Оршы збіў на пешаходным пераходзе дзвюх школьніц

21/12/2017 - 08:45

На рэгуляваным пешаходным пераходзе ў Оршы мікрааўтобус збіў дзвюх школьніц, паведамляе ДАІ Віцебскай вобласці.

ДТЗ адбылося 20 снежня ў 19.30 на вуліцы Леніна. Мікрааўтобус Merсedes, якім кіраваў 44-гадовы мужчына, наехаў на дзвюх сямікласніц, якія пераходзілі дарогу на дазвольны сігнал святлафора. Як адзначае tut.by, школьніцы шпіталізаваныя з рознымі траўмамі.

Па факце здарэння праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі