Мікалай Аўтуховіч адсутнічаў на судовым пасяджэнні 28 ліпеня

28/07/2022 - 12:17

На судовым пасяджэнні 28 ліпеня адсутнічаў Мікалай Аўтуховіч, які васямнаццаць дзён трымае "сухую галадоўку". Пра гэта ў сацсетках паведаміла ягоная дачка са словаў адвакаткі. 

Адвакатка хадайнічала, каб Аўтуховіча вярнулі на суд. Але суддзя адмовіўся задаволіць хадайніцтва, спаслаўшыся на сістэматычныя парушэнні з боку Аўтуховіча. 

"Што з ім і ў якім тата стане — адвакат не ведае. У яе ёсць інфармацыя, што ўчора былі нейкія рухі наконт хуткай, але не вядома, ці яна выклікалася для таты, ці для кагосьці іншага. Чакаем навін ад адваката яшчэ ўвечары", — напісала дачка Аўтуховіча.

Мікалай Аўтуховіч, якога судзць па шэрагу артыкулаў, у тым ліку "тэрарыстычных", трымае галадоўку з 11 ліпеня. Адзінае патрабаванне — перадаваць яму лісты ад сваякоў ды іншых рэспандэнтаў. 

Як расказвала Еўрарадыё, на папярэднім судовым пасяджэнні Аўтуховіч ад слабасці ўпаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі