Міхеіл Саакашвілі: "Ужо ёсць білет, хачу ў Кіеў"

22/04/2019 - 09:32
Reuters

Экс-прэзідэнт Грузіі і былы старшыня Адэскай аблдзяржадміністрацыі Міхеіл Саакашвілі ў эфіры тэлеканала "Настоящее время" заявіў, што звярнуўся да кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў, Дзяржпагранслужбы і Службы бяспекі Украіны з просьбай зняць забарону на яго ўезд ва Украіну. Пра гэта паведамляе "Грамадскае". Саакашвілі адзначыў, што павінен мець права на вяртанне ў свой дом у Кіеве і "абавязкова так зробіць".

Таксама ў эфіры тэлеканала "Наш" ён сказаў, што ўжо купіў білет для вяртання і "вельмі хоча ў Кіеў".

"Я хачу быць у Кіеве, я хачу быць часткай вялікіх пераменаў як звычайны грамадзянін Украіны, як звычайны заўзятар Украіны", — падкрэсліў палітык. Аднак канкрэтна не адказаў, на якую дату ў яго білет.

31 сакавіка кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Зяленскі назваў Саакашвілі "абаронцам дэмакратыі Украіны", а Саакашвілі ў сваю чаргу адзначыў, што Зяленскі "не падобны ні да аднаго з кандыдатаў".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі