На памежжы
Сёння раніцай мігранты, якія спрабуюць трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі, кідалі ў польскі патруль камяні і падпаленае вецце. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе памежнага ведамства Польшчы.
Напярэдадні ў краіну ў абыход пунктаў пропуску спрабавалі трапіць 34 замежнікі, гэта былі грамадзяне Пакістана і Афганістана. Два чалавекі, убачыўшы польскія патрулі, павярнулі назад у Беларусь.
Нагадаем, раней частка мігрантаў выехала з Беларусі ў Расію з надзеяй трапіць у ЕС праз расійска-фінскую мяжу. Фінляндыя была вымушана цалкам закрыць мяжу з Расіяй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут