Мігранты, якія прарваліся з Марока ў Іспанію, пацягнуліся назад

01/08/2026 - 10:35

Мігранты ў Сеуце / REUTERS

Да вечара пятніцы, 31 ліпеня, улады Іспаніі абвясцілі, што большасць мігрантаў, якія прарваліся ў краіну з Марока, пакінулі Сеуту, перадае BBC.

Раней, выданне El Pais паведамляла пра 25 тысяч чалавек, якія добраахвотна вярнуліся ў Марока на працягу пятніцы. Вось, што расказалі некаторыя мігранты журналістам:

— Шчыра скажу, не ведаю, навошта я сюды пайшоў, я сыходжу. Я з учарашняга дня нічога не еў, хоць узяў грошы з сабой. Нічога добрага ці вясёлага ў нас тут не было.

Журналісты AFP таксама пагутарылі з людзьмі, якія сабраліся ў марокканскім горадзе Фнідк ля мяжы з Сеутай. Яны даведаліся, што натоўп туды прыцягнулі чуткі пра тое, што мяжа з Сеутай нібыта адкрылася.

“Я была ў Танжэры, працавала, — расказала адна з жанчын. — Прачнулася раніцай і пачула, што Сеуту адкрылі. Тады я сказала ўсім, што паспрабую пашукаць там работу, будзь што будзе”.

Крызіс у Сеуце спеў увесь ліпень. 30 ліпеня паведамлялася, што за папярэднія два тыдні ў іспанскі анклаў прыплыло 1500 мігрантаў. На наступны дзень значна большая колькасць людзей прарвалася праз іспана-марокканскую мяжу.

У піку ў Сеуце знаходзілася каля 60 тысяч чалавек.

Больш за 40 мігрантаў, як паведамляецца, загінулі пры спробе даплысці да анклава з Марока.

Міграцыйны крызіс у Іспаніі ўжо выклікаў крытыку з боку іншых членаў ЕС. Італія заявіла пра прыпыненне шэнгенскага рэжыму з Іспаніяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі