Metallica выконвае гімн перад фіналам Кубка Стэнлі (відэа)

07/06/2016 - 10:46

Лідары легендарнага гурта Metallica Джэймс Хэтфілд і Кірк Лі Хэмет выканалі нацыянальны гімн ЗША перад чацвёртым матчам фіналу Кубка Стэнлі паміж “Сан-Хасэ” і “Пітсбургам”, інфармуе by.tribuna.com. Пасля матчу гітары, на якіх гралі музыкі, былі выстаўленыя на дабрачынны аўкцыён. Таксама на гульні прысутнічалі Ларс Ульрых і Роб Трухільё, бубнач і бас-гітарыст амерыканскага гурта. Яны адчынілі дзверы хакеістам “Шаркс” перад выхадам на лёд. А Хэтфілд граў у форме “акул”.

Аднак падтрымка Metallica не дапамагла “Сан-Хасэ”. Акулы прайгралі “Пітсбургу” — 1:3. З такім жа лікам пінгвіны вядуць і ў серыі да чатырох перамог. “Пітсбургу” засталося выйграць адзін матч, каб атрымаць Кубак Стэнлі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі