Надвор'е будзе ў Беларусі / Еўрарадыё
14 верасня ў Беларусі будзе пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі на захадзе, а ўдзень у асобных раёнах на поўначы пройдуць невялікія краткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі згусціцца слабы туман. Вецер уначы няўстойлівы слабы, удзень паўднёва-заходні, заходні слабы да ўмеранага.
Тэмпература ўначы будзе вагацца ад +4°С на ўсходзе да +13°С на захадзе. Удзень паветра прагрэецца да +16...+22°С.
У Мінску 14 верасня будзе +8…+10°С уначы і +18…+20°С удзень. Без істотных ападкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут