Слухаем нашу музыку / igate.com.ua
"Напішыце беларускі гурт, які, як вам здаецца, памятаеце толькі вы" — такое пытанне з'явілася ў Threads і сабрала больш за 700 адказаў за суткі. Карыстальнікі ўзгадалі самых розных музыкаў — ад Rahis да зусім лакальных калектываў.
Вось некаторыя з іх:
Першым аўтар допісу назваў менавіта Rahis. У каментарах гурт адразу падтрымалі: "Rahis — супер".
Гэты гурт прапанавалі ў адказ на Rahis. Падрабязнай гісторыі ў каментарах не з'явілася, затое аўтар галінкі адрэагаваў: "Не, але яны класныя".
Дарэчы, удзельніцы гурта "Мэры Попiнс" да 2003 года гралі ў некалі папулярным гурце "Мантана".
"B:N: — Бяз назвы. Па-мойму, з Бярозы", — напісаў адзін з удзельнікаў.
Гурт сапраўды быў заснаваны ў горадзе Бяроза больш за 20 гадоў таму. Пасля падзей 2020 года калектыў быў вымушаны пакінуць Беларусь. Цяпер музыкі жывуць і выступаюць у Польшчы.
Адзін з карыстальнікаў узгадаў адразу два гурты — Sciana і Sang Sattawood. На першы аўтар галіны адрэагаваў цёпла: "Sciana люблю". А вось другі калектыў стаў для яго адкрыццём.
Яшчэ адзін кароткі адказ — "AVIAS". Ніякіх дадатковых тлумачэнняў аўтар каментара не пакінуў, затое гурт трапіў у спіс, дзякуючы самому пытанню пра калектывы. Давайце паслухаем!
У адказах з'явіўся і "Martin S." — яшчэ адзін гурт, які карыстальнік вырашыў дастаць з памяці. Аўтар галінкі адрэагаваў на рэкамендацыю: "Яны крутыя".
Адзін з удзельнікаў падышоў да задання грунтоўна і адразу выдаў чатыры назвы: "Zombie Zoo, The Worm Ouroboros, "Ты не В Чикаго, Детка"". Іншы карыстальнік напісаў, што з іх ведае толькі першых, але самі назвы нагадалі яму вайбы клуба "Граффити".
На гэта аўтар спісу адказаў, што "амаль усе з "Граффити" і ёсць", і дадаў: "Граффити" ў нашых сэрцах, вядома".
А каго ўзгадаеце і любіце вы?
Калі для вас гэта бяспечна, падзяліцеся сваімі адказамі ў каментарах у t.me/euroradio.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут