Mercеdec скралі з дапамогай спецыяльнай прылады менш чым за хвіліну (відэа)

29/11/2017 - 06:55

Mercеdec скралі з дапамогай спецыяльнай прылады менш чым за хвіліну. Здарэнне адбылося ў Вялікабрытаніі яшчэ ў канцы верасня, яго зафіксавала камера відэаназірання. На ім відаць, як да прыпаркаванага аўтамабіля пад’язджае машына, з якой выходзяць двое зламыснікаў. Адзін з іх меў спецыяльнае прыстасаванне. Яно перадае аўтамабілю сігнал, які “ламае” сістэму бяспекі і адчыняе замкі. Адзін са зламыснікаў паспяхова адчыніў дзверы і з’ехаў на скрадзеным аўто.

Як піша брытанскае выданне Derby Telegraph, Mercеdec дагэтуль не знайшлі. Паліцыя раіць аўтаўладальнікам ставіць на машыны сістэму сачэння, якая дапаможа знайсці іх у выпадку крадзяжу.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі