Медычная салідарнасць: каму яна сёння здольная дапамагчы і як — эфір

27/03/2024 - 08:25

Андрэй Ткачоў / Еўрарадыё

Найбольш яскрава і масава салідарнасць беларусаў упершыню праявілася падчас першай хвалі COVID-19. Менавіта тады людзі актыўна падтрымлівалі і дапамагалі не толькі адно аднаму, але і медыкам. Таму што, як выявілася, лукашэнкаўскаму рэжыму ў пабудаванай ім нібыта “сацыяльнай дзяржаве” не было ніякай справы ні да яе шараговых грамадзянаў, ні да медыкаў, якія, рызыкуючы жыццём, дапамагалі людзям. Менавіта тады ўтварыўся “Фонд медычнай салідарнасці Беларусі”. Які працягвае працаваць і сёння.

Чым сёння займаецца “Фонд медычнай салідарнасці Беларусі”, ці ёсць ў ім сапраўдная патрэба? Чаму рэжым помсціць тым, хто звязаны з фондам, і ці ёсць рэальная магчымасць дапамагаць унутры краіны? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік "Фонду медычнай салідарнасці Беларусі” Андрэй Ткачоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі