Мазырскія памежнікі раздалі школьнікам кулямёты і аўтаматы

11/04/2024 - 09:03

Раздаюць зброю, "каб проста патрымалі яе ў руках" / vk.com/mazyr_by

Сілавікі ў Беларусі працягваюць прывучаць дзяцей да зброі. Апошні выпадак адбыўся ў Мазырскім памежным атрадзе. Да іх на экскурсію прыехалі выхаванцы Мазырскага дзіцячага дома і школьнікі з Петрыкаўскага раёна. Як піша mazyr.by, усім жадаючым раздалі сапраўдную зброю — кулямёты і аўтаматы. Каб проста патрымалі яе ў руках. А напрыканцы экскурсіі расказалі пра магчымасці навучання ў вышэйшых навучальных установах, у якіх рыхтуюць сілавікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі