Майк Тайсан плануе вырошчваць марыхуану ў Каліфорніі

03/01/2018 - 13:52

Завод па перапрацоўцы марыхуаны плануе адкрыць былы абсалютны чэмпіён свету па боксе Майк Тайсан. Ён ужо купіў больш за 16 га зямлі, дзе збіраецца вырошчваць марыхуану, піша "Прессбол".

Участак размяшчаецца ў амерыканскім штаце Каліфорнія, дзе з 1 студзеня дазволена прадаваць марыхуану для рэкрэацыйных мэтаў. Плантацыя марыхуаны зойме палову ўчастка. Акрамя таго Тайсан мяркуе адчыніць завод па яе перапрацоўцы, краму і школу для іншых вытворцаў па вывядзенні новых гатункаў.

Паведамляецца таксама, што кампанія Тайсана будзе займацца яшчэ і даследаваннямі ў галіне медыцынскага ўжывання марыхуаны.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі