Мастак Паўленскі падпаліў ў цэнтры Парыжа будынак Банка Францыі

16/10/2017 - 10:11

У ноч на панядзелак, 16 кастрычніка, расійскі мастак-акцыяніст Пётр Паўленскі заклікаў да рэвалюцыі і падпаліў будынак Банка Францыі. Пасля гэтага Паўленскага затрымала паліцыя, перадае РБК

Па звестках французскіх СМІ, Паўленскі заклікаў да "вялікай французскай рэвалюцыі" і заяўляў, што "банкіры занялі месца манархаў".

Афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі з боку парыжскай паліцыі пакуль няма.

У студзені 2017 года Паўленскі пакінуў Расію з прычыны палітычнага пераследу. Французскія ўлады далі яму палітычны прытулак.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі