Мастак Драздоў: Немагчыма за тры тыдні зрабіць макет помніка ў Курапатах

05/04/2017 - 12:50

У конкурсе на распрацоўку і стварэнне помніка ва урочышчы “Курапаты” пакуль няма ніводнай заяўкі. Хаця конкурс быў абвешчаны 24 сакавіка, мінула ўжо 10 дзён, прадоўжыцца ён да 26 красавіка.

“Зацікаўленасць ёсць, людзі пытаюцца, заявак ніхто пакуль не падаваў”, ― паведамляюць у Нацыянальным цэнтры сучасных мастатцваў, там прымаюць працы.

Мастак Генадзь Драздоў ― аўтар двух макетаў помніка ў Курапатах. На апошняй выставе “Праўда пра Курапаты” суполка “Пагоная”, якой кіраваў Генадзь Драздоў, прадставіла адразу некалькі такіх макетаў. Але заяўку на праект ніхто з аўтараў таксама не падаваў, бо тэрміны ў 3,5 тыдня нерэалістычыня.

“Калі мы рабілі выставы, давалі на праект год-паўгода. А 23 дні ― гэта нерэальна для любога спецыяліста. Хочуць усё зрабіць неяк па хуткаму. Я год збіраў матэрыялы, калі рабіў два свае эскізы. Трэба назапашваць інфармацыю, каб падысці да гэтай тэмы”, ― разважае Генадзь Драздоў.

Народны мемарыял у выглядзе крыжоў, якія ўвесь час ставяць у Курапатах ніхто кранаць не будзе. Помнік з’явіцца не на пагорку, а на ўваходзе ў мемарыял, каля крыжа “усім пакутнікам Беларусі”. Такія звесткі мае старшыня саюза мастакоў, Рыгор Сітніца, які ўдзельнічаў у абмеркаванні ў Міністэрстве культуры.

Рыгор Сітніца: “Конкурсаў было шмат, нават пры савецкім часе. Таму трэба ўзяць усе варыянты і абіраць. Я пераконваў на паседжанні, што так хутка нічога не робіцца. Але ўжо прыйшлі да высновы, што не трэба рабіць помнік на пагорку, трэба яго рабіць на ўваходзе. Крыжы таксама трэба далей ставіць, гэты народны мемарыял павінен толькі расці. Гэтаму на абмеркаванні ніхто не пярэчыў”.

5 красавіка  міністр культуры Барыс Святлоў прыняў прадстаўнікоў ініцыятывы “Эксперты ў абарону Курапатаў”. Актывісты запатрабавалі міністра паўплываць на вызваленне ўсіх абаронцаў Курапат, вярнуць ахоўныя межы урочышча “Курапаты” ўзору 2004 года ды правесці шырокі грамадскі конкурс на стварэнне мемарыяла. Калі ўмовы будуць выкананыя, прадстаўнікі ініцыятывы далучацца да стварэння помніка і прапануюць ужо распрацаваную канцэпцыю.

А вось такія варыянты помніка ўжо распрацаваныя на сёння:

Праект Льва Гумілеўскага
Праект Сяргея Гумілеўскага
Праект Эдуарда Агуновіча

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі