Маскву не задавольваюць дакументы па газавым пытанні, атрыманыя з Мінска

15/02/2018 - 15:04

Маскву не задавольваюць дакументы па газавым пытанні, атрыманыя з Мінска. Пра гэта заявіў расійскі віцэ-прэм’ер Аркадзь Дварковіч.

“Беларускія калегі прадставілі праекты дакументаў, нас яны не задавольваюць, — кажа Дварковіч у інтэрв’ю ТАСС. — Мы ў прынцыпе лічым, што вялікай спешкі няма і можна канчатковае рашэнне адкласці на пачатак наступнага года, паколькі да 2019 года ўключна ў нас дзейнічаюць пэўныя дамоўленасці па кошце. Спяшацца не трэба”.

Расійскі віцэ-прэм’ер адзначае, што ён разумее жаданне беларускіх чыноўнікаў “хутчэй зафіксаваць сітуацыю”. Таму кансультацыі працягваюцца.

Раней заяўлялася, што краіны-удзельніцы Еўразійскага эканамічнага саюза не ўзгаднілі толькі адзінкавыя, але ў той жа час прынцыповыя пункты праграм фармавання агульных рынкаў газу.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі