Маск паказаў электрамабіль Tesla ў тунэлі каля Лос-Анджэлеса (фота, відэа)

28/08/2017 - 16:09

Ілан Маск (заснавальнік Tesla і SpaceX) паказаў электрамабіль Tesla Model S у тунэлі, пабудаваным побач з Лос-Анджэлесам. Пад зямлю машыну дастаўляе ліфт, далей на спецыяльнай калясцы па магнітных рэйках на хуткасці 200 кіламетраў за гадзіну яна трапляе ў пункт прызначэння. Такім чынам аўтаўладальнік аб’язджае пад зямлёй наземныя заторы на вуліцах.

Сайт meduza.io нагадвае, што Маск выступіў з ідэяй пабудовы падземных тунэляў у канцы мінулага года. Спачатку гэты праект успрымаўся як жарт. Аднак улады дазволілі будаўніцтва і трохкіламетровы тэставы тунэль быў пабудаваны ў горадзе Хотарн побач з Лос-Анджэлесам.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі