Сілуэт мужчыны на фоне агню / ГСЧС Украины
Расійскія войскі ў ноч на 13 снежня атакавалі грамадзянскую і крытычную інфраструктуру Адэскай і Мікалаеўскай абласцей. У Адэсе праз пашкоджанне цягавых падстанцый спынена рух трамваяў і тралейбусаў, а вялікая частка горада засталася без цяпла і водазабеспячэння. Паводле дадзеных мясцовых улад, пацярпелі некалькі чалавек, загінуўшых няма.
У Мікалаеўскай вобласці ўдары закранулі населеныя пункты Баштанскага і Мікалаеўскага раёнаў, а таксама электратранспорт горада Мікалаеў. Пяць чалавек атрымалі траўмы, трое шпіталізаваны ў стане сярэдняй цяжкасці.
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі паведаміў, што за ноч Расія запусціла больш за 450 ударных дронаў і 30 ракет, што прывяло да пашкоджання больш за дзесяць грамадских аб’ектаў і масавых адключэнняў электраэнергіі ў некалькіх абласцях, уключаючы Кіраваградскую, Сумскую, Харкаўскую, Херсонскую і Чарнігаўскую.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут