Масавыя абстрэлы Украіны не зменяць дынаміку вайны — Washington Post

16/10/2022 - 09:08
Украінскія вайскоўцы / Reuters

Масавыя абстрэлы гарадоў па ўсёй Украіне, якіх стала значна больш на гэтым тыдні, не зменяць дынаміку вайны. Пра гэта піша The Washington Post са спасылкай на вайсковых аналітыкаў.

Украіна так радыкальна змяніла ход змагання, што адзінае нявырашанае пытанне палягае ў тым, колькі яшчэ тэрыторый Украіна зможа вярнуць, а не ў тым, ці зможа Расія дасягнуць сваіх мэт, — сказаў Роб Лі з Філадэльфійскага даследчага інстытуту знешняй палітыкі.

Эксперты ўпэўненыя ў тым, што адзінае, што зможа прыпыніць контрнаступ украінцаў — надвор'е. Але пакуль ініцыятыва цалкам на іх баку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі