МАРГ знайшоў парушэнні ў кожнай другой праверанай краме на АЗС

02/03/2026 - 10:17

Запраўка, ілюстрацыйнае фота

Супрацоўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) праверылі крамы на АЗС і ў кожнай другой знайшлі парушэнні.

Агулам было праверана 105 аўтазаправачных станцый — 104 крамы і 57 кавярняў. Сярод найбольш частых парушэнняў называецца невыкананне абавязковага пераліку тавараў.

У чатырох крамах на АЗС у Магілёўскай вобласці чыноўнікі МАРГ выявілі і забаранілі прадаваць пратэрмінаваныя прадуктаў на суму звыш 130 рублёў. Такія ж пратэрмінаваныя прадукты знайшлі ў пяці аб'ектах у Гомельскай вобласці — 10 найменняў на агульную суму 49,5 рубля.

У некаторых АЗС былі адкрыта выкладзеныя цыгарэты і не было папярэджання, што непаўналетнім забаронены продаж алкаголю, тытуню, запальнічак і г.д. Таксама ў МАРГ заўважылі ў некаторых крамах адсутнасць цэннікаў, не было звестак пра месца знаходжання кнігі заўваг і прапаноў.

Асобна ў МАРГ адзначылі "вузкі асартымент тавараў з дзяржаўнымі сімваламі" на запраўках сеткі "ЛУКОЙЛ Беларусь", а ў іншых сетках АЗС не было, маўляў, "візуальнага выдзялення" тавараў з дзяржсімволікай.

Пры гэтым у ведамстве падкрэслілі, што "на пераважнай большасці АЗС" падтрымліваецца чысціня і парадак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі