Маладафронтаўцы сёння складалі прысягу на вернасць Беларусі (відэа)

28/11/2015 - 18:55

Маладафронтаўцы сёння складалі прысягу на вернасць Беларусі і ідэалам нацыянальнага Адраджэння. Адбылося гэта ў Слуцку, дзе прайшлі вулічныя акцыі, прысвечаныя ўгодкам антысавецкага паўстання 1920 года. Яны, дарэчы, былі дазволеныя мясцовымі ўладамі (заяўку падавала Партыя БНФ).

Прысягу складалі хлопцы і дзяўчаты (14 чалавек), якія ўступалі ў склад грамадскай арганізацыі, якая зарэгістраваная ў Чэхіі.

Відэа: svaboda.org

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі