Беларускі тэнісіст Максім Мірны і яго філіпінскі партнёр Трэт Хуэй выйшлі ў трэці раунд парнага разраду адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе. У матчы другога раунда яны ў трох сэтах адолелі бразільскі тандэм Томас Белучы / Марсела Дэмалінэр — 5:7, 7:6 (2), 6:4.
Нагадаем, што ў жаночым адзіночным разрадзе на Australian Open працягвае выступ беларуска Вікторыя Азаранка: у другім крузе яна перамагла Данку Кавініч з Чарнагорыі — 6:1, 6:2. У наступным раундзе яна сустрэнецца ў японкай Наомі Осака.
Беларускі Вольга Гаварцова і Аляксандра Сасновіч выбылі з турніру раней.