ФСБ / ria.ru
22 жніўня 21-гадоваму жыхару Бабруйска патэлефанаваў чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам кампаніі па замене дамафона. Па класічнай схеме суразмоўца папрасіў назваць код з СМС. Малады чалавек прадыктаваў лічбы.
Пасля гэтага яму пачалі тэлефанаваць нібыта супрацоўнікі неіснуючага БелГЭС, Мінскага РУУС і ФСБ. Хлопца пераканалі, што ён сам трапіў у пастку махляроў. Для "рашэння праблемы" яму прапанавалі папрацаваць на расійскія спецслужбы.
У выніку бабруйчанін адправіўся ў "камандзіроўкі" ў якасці кур'ера. Ён пабываў у Мінску, Мазыры і Маскве, а скончылася ўсё ў міліцыі.
Мазырскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу паводле ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Следчыя разам з праваахоўнікамі высвятляюць усе звёны шматступеннай махлярскай схемы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут